|
Реклама
|
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя госці! Вялікае свята нашага народа - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы адзначаем у Дзень вызвалення яе ад гiтлераўскiх захопнiкаў у Вялiкай Айчыннай вайне. Гэта вельмi сiмвалiчна, што такія лёсавызначальныя падзеі ў гiсторыi нашай Бацькаўшчыны супадаюць. І гераiчная абарона роднай зямлi, i мiрнае будаўнiцтва незалежнай дзяржавы. Калі б не было 3 ліпеня 1944 года - не было б і незалежнай Беларусі. Менавіта дзякуючы савецкаму воіну, героям партызанам i падпольшчыкам, якiя самаахвярна ваявалi супраць агрэсараў, Беларусь здабыла сапраўдную Незалежнасць, якой мы можам па праву ганарыцца. Вечная памяць тым, хто загінуў, абараняючы нашу Радзіму! Сыноўняя ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы. Усім, хто набліжаў светлы Дзень Перамогі.
|
Новости
|