Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Вт, 3 Июль 2001

Гаворачы пра дзяржаўнае будаўнiцтва, трэба адзначыць, што ў першыя гады пасля распаду СССР нельга было разглядаць Беларусь як самастойную дзяржаву, хоць фармальна суверэнітэт і быў аб’яўлены. Спатрэбiлiся дадатковыя намаганнi ўлады i народа, значныя рэсурсы. I ў першую чаргу - мэтанакiраваная, паслядоўная стваральная праца па дзяржаўнаму будаўнiцтву.

Упершыню за шматвекавую гісторыю народа, Беларусь адбылася як незалежная і самастойная дзяржава. Аб гэтым яскрава гаварылася на другiм Усебеларускiм сходзе. Дзякуючы падтрымцы народа, яго спрадвечнай мудрасці і разважлівасці нацыя не толькі адыйшла ад краю бездані, але і ўзнялася з кален, пачала распраўляць плечы.

Мы стварылі эфектыўную ўладу і аптымальную сацыяльна-эканамічную сістэму. Беларускі народ самым дэмакратычным чынам, на рэферэндумах, вызначыў канстытуцыйную будову краіны, узаемаадносіны розных галін улады, вырашыў моўныя пытанні, зацвердзіў дзяржаўныя сімвалы, недвухсэнсоўна выказаўся за саюз з братняй Расіяй.

Сёння можно ўпэўнена сказаць: Беларусь - гэта развітая ў палітычным, эканамічным і сацыяльным плане суверэнная дзяржава. Нашы поспехі абумоўлены тым курсам, які быў абраны беларускім народам на зломе гістарычнага зруху пасля развалу СССР. Мы праводзілі і будзем праводзіць эвалюцыйныя пераўтварэнні ў інтарэсах народа, апiраючыся на сусветныя дасягненнi i свой нацыянальны вопыт. Народ Беларусі выбраў свой уласны шлях развіцця.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz