Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Вт, 3 Июль 2001

Сёння мы можам з упэўненасцю сказаць - сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі набыло ўстойлівую і станоўчую дынаміку. І гэта дзякуючы рабочым і працаўнікам вёскі, спецыялістам і кіраўнікам, вучоным і педагогам, медыцынскім работнікам і дзеячам культуры, людзям у пагонах, якія ахоўваюць мірную працу і спакой нашых грамадзян.

Добрую славу ў краіне заваявалі многія працоўныя калектывы. З году ў год высокія вытворчыя паказчыкі на Магілёўскім заводзе “Строммашына”, Гомельскім станкабудаўнічым заводзе імя Кірава, у Мінскім будаўнічым трэсце № 1, агракамбінаце “Сноў” Нясвіжскага, калектыўным прадпрыемстве “Кастрычнік” Гродзенскага, калгасе “Прагрэс” Столінскага раёнаў, у Віцебскім адкрытым акцыянерным таварыстве “Веста” і многiх іншых.

Дзяржава высока цэніць сваіх лепшых працаўнікоў, ушаноўвае іх імёны, адзначае ўзнагародамі. Звыш дзевяці тысяч чалавек за апошнія пяць гадоў атрымалі ордэны і медалі, ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Вось і сёння вялікай групе нашых суайчыннікаў былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. За выключныя заслугі перад дзяржавай званне Героя Беларусі прысвоена Аляксандру Іосіфавічу Дубко, Міхаілу Аляксандравічу Карчміту, Віталю Ільічу Крэмко Паўлу Лук’янавічу Марыеву. Давайце ўсе разам падтрымаем гэтых вялікіх людзей Беларусі. (Апладысменты.)

Вельмі слушна пісаў Якуб Колас: “Чалавек толькі тады апраўдвае сваё высокае і слаўнае найменне, калі ён заняты працай, карыснай для грамадства, калі ён пракладвае новыя шляхі ў імя дабрабыту народа”.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz