Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Вт, 3 Июль 2001

Дапамагалі нам усе, дапамагалі і мы ўсім. Як у сям’і. Таму ў нас, беларусаў, так абвострана пачуццё адзінства, неабходнасці яднання. Мы ніколі не жылі за кошт іншых. Беларусь перадавала ў саюзны бюджэт значныя сродкi больш двух мільярдаў даляраў што год. I сёння, як і 57 гадоў таму, мы спадзяёмся на ўласныя сілы, на свой мужны і працалюбівы народ.

Паважаныя суайчыннікі!

Адзінаццаты год ідзе з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. За гэты параўнальна невялікі тэрмін выразна выдзяляюцца два перыяды ў развіцці нашай краіны. Першы - з 1990 па 1995 год. Другі - з 1995 па сёлетні год.

Першы з іх вызначаецца разбуральнымі тэндэнцыямі і пошукам шляхоў развіцця. У пачатку 90-х гадоў амаль напалову скарацілася прамысловая вытворчасць, яшчэ больш знізіліся капіталаўкладанні ў эканоміку. Катастрафічна падаў узровень жыцця народа. На 50 працэнтаў у месяц раслi цэны. Адбывалася хаатычнае скарачэнне, дакладней - разгром Арміі і праваахоўных органаў. Карупцыя і бездзейнасць паралізавалі работу ўлады. Мы фактычна знаходзіліся перад безданню. Як пасля Другой сусветнай вайны.

Так было. I нiхто нам не прапанаваў дапамогу. Мы выстаялi самi. Аб’ядналi намаганнi, сродкi, якія былі. Людзi паверылi, i краiна зрабiла немагчымае - напрацягу больш пяцi гадоў iдзе паступовае развiццё гаспадаркi i ўздым жыццёвага ўзроўню насельнiцтва. Можа не так, як мы ўсе хочам, але паступова мы гэта робім сваімі сіламі.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz