|
Реклама
|
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Дарагiя сябры! За час, што прайшоў з той пары, нарадзіліся тры новыя пакаленні людзей. Перамога над германскім фашызмам адыходзіць усё далей у глыб гісторыі. Але значнасць яе для нашай краiны застанецца на вякi. У выніку разгрому фашысцкай Германіі была захавана і замацавана тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, завяршыўся працэс уз’яднання беларускага народа, які пачаўся ў верасні 1939. Былі закладзены асновы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. Шмат перажыў беларускi народ у тыя гады. Таму ўсведамленне велічнасці народнага подзвігу, гераічная гісторыя Беларусі маюць першаснае значэнне ў станаўленні нашай незалежнай дзяржавы. Той вопыт даў найбольшы плён у вызначэннi нацыянальнай самасвядомасцi, важнейшых маральных i жыццёвых каштоўнасцей беларускага народа. Адсюль наша непрыманне мiжнароднага манапалiзму i палiтычнага дыктату. Адсюль iмкненне да саюзу з брацкiмi народамi, з якiмi разам прайшлi цяжкiя выпрабаваннi. Мы ўдзячны ўсім былым савецкім рэспублікам за дапамогу, якая дазволіла нам вырашыць складаныя задачы пасляваеннага гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Братэрская дапамога дазволіла ў кароткi тэрмiн выйсцi з катастрафічна цяжкіх ўмоў жыцця. Адрадзіць народную гаспадарку рэспублікі. Ужо ў канцы 80-х Беларусь у складзе СССР займала лідзіруючыя пазіцыі па многіх эканамічных і сацыяльных паказчыках. Стала важнейшым індустрыяльным рэгіёнам Савецкага Саюза.
|
Новости
|