|
Реклама
|
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Цяпер ужо відавочны вынікі той вялiкай працы па палітычнай стабілізацыі і аднаўленню эканамічнага патэнцыялу рэспублікі, па выхаду з сістэмнага крызісу першай паловы 90-х. Беларусь на працягу апошніх год была і застаецца вядучай краінай СНД па індэксу чалавечага развіцця, які вызначаецца Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Гэта важнейшы паказчык, якi ўлічвае забеспячэнне сацыяльна-эканімічных правоў грамадзян, ўзровень жыцця, адукаванасці, развiццё навукi і аховы здароўя, і многае-многае іншае. Для нас дэмакратыя - гэта адказнасць перад народам, гэта супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця грамадства і дзяржавы. Чалавек, яго правы, інтарэсы і свабоды займаюць цэнтральнае месца ў нашай Канстытуцыі. Узаемадзеянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі прынесла свае вынікі. У самыя сціслыя тэрміны мы змаглі кардынальна рэфармаваць заканадаўства. Беларускі парламент стварыў магутную прававую базу, якая забяспечыла сацыяльна-палiтычную стабільнасць. Сумесна з судовай уладай парламентарыі ўнеслі свой значны ўклад у развіццё прававой дзяржаўнасці на Беларусі. Аналіз станоўчых зрухаў у дынаміцы макраэканамічных працэсаў у 1996-2000 гадах дазваляе зрабіць вывад аб тым, што гэты перыяд у сучаснай гісторыі нашай суверэннай Беларусі з”яўляецца па-сапраўднаму стваральным. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця паслядоўна рэалізуецца і прыносіць добрыя вынікі. Мы не толькі пераадолелі крызіс, але і ў сціслыя тэрміны выйшлі на дакрызісны ўзровень вытворчасці.
|
Новости
|