|
Реклама
|
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Дарагія сябры! На пярэдні план сучаснага жыцця выходзяць пытанні духоўнага развіцця нацыі, росквіту мастацтва і культуры. Хачу заявіць што: дзяржава падтрымлівала і будзе далей падтрымліваць нацыянальную інтэлегенцыю - людзей творчых, якія ствараюць сапраўдныя духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, без чаго немагчыма гарманічнае развіццё нашага грамадства. У аснове нашых сацыяльна-эканамiчных дасягненняў ляжыць iнтэлектуальны патэнцыял беларускага народа. Па асноўных паказчыках развiцця сферы адукацыi Беларусь не саступае, а часам перавышае найбольш развiтыя ў эканамiчным плане краiны. Цяперашнi стан нашай сiстэмы адукацыi, становiшча айчыннай навукi даюць добрую аснову для таго, каб з аптымiзмам глядзець у будучыню. Ужо сёння кожны пяты працоўны мае вышэйшую адукацыю. Захаванне прыёму ў ВНУ i тэхнiкумы на ўзроўнi 2000 года i павялiчэнне набора ў прафтэхвучылішчы дае рэальную магчымасць атрымаць прафесiйную адукацыю кожнаму выпускнiку агульнаадукацыйнай школы. У сваю чаргу краiна атрымлiвае самае адукаванае у нашай гiсторыi маладое пакаленне, здольнае эфектыўна вырашаць задачы дынамiчнага развiцця эканомiкi, навукi і культуры. Моладзь Беларусі - наш асаблівы клопат. Будучыня дзяржавы. Вядома ж, маладым хочацца жыць лепей. Гэта натуральна. Зноў нагадаю словы нашага класіка Якуба Коласа: “Імкненне да лепшага жыцця ніколі не пакідае чалавека”. У нас цудоўныя юнакі і дзяўчаты. Іх таленты ў навуцы, мастацтве, спорце ўзвышаюць краіну, праслаўляюць яе ў свеце. Таму лямант аб тым, што нацыя гіне - проста беспадстаўны. Мы будзем не толькі падтрымліваць моладзь у адпаведнасці з нашымі магчымасцямі, але і ствараць умовы для самарэалізацыі юнакоў і дзяўчат, фарміраванню ў іх пачуцця гаспадароў сваёй зямлі, выхаванню патрыятызму. Захаванне i ўмацаванне здароўя народа, паляпшэнне медыка-дэмаграфiчнага становiшча, павелiчэнне працягласцi жыцця застануцца важнейшай дзяржаўнай задачай на блiжэйшыя гады. Усе мы ведаем, як цяжка давялося Беларусi з-за найвялікшай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. На пераадоленне наступстваў трагедыі былi кiнуты вялiкiя сродкi, матэрыяльныя i iнтэлектуальныя рэсурсы. Мiнiмiзацыя наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС для Беларусi з’яўляецца важнейшай дзяржаўнай задачай. Асноўная ўвага ў блiжэйшыя гады будзе накiравана на якаснае забеспячэнне медыцынскай дапамогi пацярпелым, прыняцце неабходных мер па сацыяльнай абароне, добраўпарадкаванне забруджаных тэрыторый. У цэлым сацыяльная палiтыка краiны накiравана на стымуляванне эфектыўнай творчай працы, пастаяннае павышэнне зарплаты. Наша галоўная задача - ў бліжэйшыя гады вывесці краіну на новыя, больш высокія эканамічныя рубяжы, павысіць узровень жыцця людзей. У маі бягучага года на другім Усебеларускім народным сходзе абмеркаваны і прыняты “Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублiкi Беларусь на 2001-2005 гады”. Прадугледжваецца рост валавага ўнутранага прадукта рэспублікі за 5 гадоў на адну трэць. Сярэднемесячная зарплата работнікаў народнай гаспадаркі павінна дасягнуць у канцы пяцігодкі ўзроўню, эквівалентнага 250 долараў. Узровень пенсій і стыпендый складзе адпаведна 50 і 30 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты. Мы падыйшлі да пачатку новага, трэцяга перыяду суверэннага развіцця краіны. Галоўная яго асаблівасць - пераход ад стабілізацыі эканомікі да стварэння новых вытворчых сіл эфектыўнай дзяржавы. Асноўная апора - на навуку, інвестыцыі, навейшыя тэхналогіі і сучасныя метады гаспадарання. Прычым важна адзначыць, што дзейнасць новых вытворчых сіл будзе накіравана на задавальненне жыццёвых запатрабаванняў чалавека. Менавіта інтарэсы народа, а не кучкі алігархаў, з’яўляюцца вызначальнымі ў нашай новай стратэгіі выбранага курса на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.
|
Новости
|