![]() |
|
![]() |
Реклама
![]() |
![]() |
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Паважаныя таварышы! У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы схіляем галовы ў знак светлай памяці герояў. Аддаём даніну павагі ветэранам, усім тым, хто каваў Вялікую Перамогу. Мы будзем берагчы мір і свабоду, так неабходныя для кожнага з нас, у імя моцнай i квiтнеючай Беларусi. Будучыня нашай краіны патрабуе сёння ад усіх нас настойлівасці, энергіі і самаадданай працы. Я ўпэўнены: нашы сумесныя намаганні дзеля росквіту Бацькаўшчыны будуць узнагароджаны добрай памяццю нашчадкаў - нашых дзяцей і ўнукаў. Фундамент эфектыўнай дзяржавы мы ствараем трывалы і надзейны, таму што любім сваю зямлю, свой працавіты і мудры народ. Сардэчна вiншую вас, шаноўныя суайчыннiкi, са святам - Днём Незалежнасцi (Днём Рэспублiкi)! Жадаю добрага здароўя, поспехаў у працы i дабрабыту ў вашым жыццi. Дзякую за ўвагу. (Апладысменты.)
|
![]() |
Новости
![]() |
![]() |