|
Реклама
|
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Паважаныя таварышы! З’яўляючыся неад’емнай састаўной часткай сусветнай супольнасці краін, Беларусь самастойна праводзіць унутраную і знешнюю палітыку, зыходзячы са свайго погляду на сусветныя працэсы. Пры гэтым Беларусь прытрымліваецца мэтаў і задач, вызначаных у Статуце Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, адной з заснавальнікаў якой наша дзяржава з’яўляецца. За сваю паслядоўнасць і прынцыповасць нашу краіну паважаюць у свеце. Ва ўмовах пашырэння НАТА на Ўсход, узросшай ваенна-палітычнай прысутнасці ЗША ў непасрэднай блізкасці з межамі Беларусі, а таксама наяўнасці прэцэдэнтаў вядзення заходнімі дзяржавамі агрэсіўных ваенных дзеянняў супраць суверэнных дзяржаў, саюз з Расіяй з’яўляецца жыццёва неабходным. Ствараецца адзіная абарончая прастора, рэгіянальная сістэма калектыўнай бяспекі. Гэта прыярытэтныя стратэгічныя напрамкі беларуска-расійскіх сувязяў. Дадатковая гарантыя нашай незалежнасці і абароненасці ад сучасных пагроз, адстойванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне, больш дынамiчнае развіццё палітычных, эканамічных і іншых адносін з трэцімі краінамі. Беларусь імкнецца развіваць мірныя, роўныя, устойлівыя і ўзаемавыгадныя адносіны як са сваімі суседзямі, так і з краінамі далёкага замежжа. Важнымі стратэгічнымі напрамкамі знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі з’яўляюцца Кітай, Індыя, дзяржавы Блізкага Ўсходу. Гэтыя дзяржавы таксама, як і мы, ідуць сваім традыцыйным шляхам, не разменьваючыся на міражы глабалізацыі. Незалежная Беларусь знаходзiцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы. У нас шмат агульных каранёў. I мы прыкладаем неабходныя намаганнi, каб жыць у паразуменнi з усiмi краiнамi ў агульным i ўтульным еўрапейскiм доме.
|
Новости
|