|
Реклама
|
Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 3 Июль 2001 Дарагiя сябры! Мы ведаем i паважаем сваю гiсторыю, не адмаўляемся ад устойлiвых традыцый. Мы памятаем аб Полацкім і Тураўскім княствах, Вялікім Княстве Літоўскім, аб беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Мы не выкрэсліваем з памяці Беларусь Савецкую, адкуль мы ўсе з вамі родам. Для нас бясспрэчны гiстарычная веліч і значнасць у развiццi беларускай культуры: і Кiрылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай і Сiмеона Полацкага, Міндоўга і Вітаўта, Францішка Скарына і Міколы Гусоўскага, Кастуся Каліноўскага i Вінцэнта Дуніна-Марцынкевіча, Янкi Купалы і Якуба Коласа, Панцеляймона Панамарэнкi і Кірылы Мазурава, Уладзiмiра Караткевiча i Iвана Шамякiна. Многіх-многіх лругіхх. Словам, усiх славутых сыноў i дачок нашай Беларусi. Шырокую вядомасць набылі такія знакамітыя беларускiя дзеячы, як дыпламат I.А.Гашкевiч, вучоныя Я.Ф.Карскі, І.І.Насовіч, А.Р.Раманаў, паэты Ф.Багушэвіч, М.Багдановiч i многія іншыя. Нам ёсць кiм ганарыцца на каго раўняцца! У нас багатая гiсторыя i сучаснасць, упэўненая будучыня. У дзень вызвалення краiны ад фашызму я заяўляю, што мы робім і будзем рабіць усё магчымае для таго, каб неба над нашай Радзімай заўжды было чыстым. Каб ніколі не паўтарыліся трагічныя і горкія дні Вялікай Айчыннай вайны. І я вас завяраю што такого не паўтарыцца.
|
Новости
|