Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Вт, 3 Июль 2001

Беларусь адной з першых прыняла на сябе варожы ўдар. Бяспрыкладная мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці і пагранічнікаў, гераічныя баi за Мінск, Магілёў, Гомель, Лiду Жлобiн - гэта залатыя старонкi ў слаўным летапісе нашай Бацькаўшчыны.

Чатыры доўгія гады, 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны - гэта небывалая дагэтуль бітва паміж дабром і злом. Бяспрыкладная барацьба за свабоду i незалежнасць нашай краiны, за лёс усяго свету.

Незабыўныя старонкi гiсторыi нагадваюць велiч падзей мiнулага. Беларусь паўстала ў лiхую гадзiну на ўсенародную барацьбу. Яна не пакарылася ворагу. Не стала i нiколi не стане на каленi! Партызанскія атрады наводзілі жах на фашыстаў. Амаль 600 тысяч нашых грамадзян змагалiся ў партызанскiх атрадах i ў падполлi. Мужны беларускi народ даў такіх вядомых і выдатных герояў, як Цiхан Бумажкоў, Васiль Корж, Пётр Машэраў, Мiнай Шмыроў, многіх, многіх іншых патрыётаў. “На героях трымаецца жыццё народа”, - пісаў Кузьма Чорны. Мы помнiм не толькi кiраўнiкоў, але i радавых партызан і партызанак, мiрных жыхароў, якiя як i воiны Чырвонай Армii з дня ў дзень набліжалі вызваленне роднай Беларусі.

Лета 1944 года прынесла мір на беларускую зямлю. Гiтлераўская армада была разбiта. Не дапамаглі ёй нi здраднiкi, нi Беларуская Цэнтральная Рада, нi Краёвая Абарона. Стратэгічная ініцыятыва цалкам належала Савецкай Арміі. Таму што яе падтрымлiваў увесь наш народ.

Мы перамаглi таму, што былi разам. У адзiнай сям’i савецкiх народаў.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz