|
Реклама
|
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 2 Июль 2002 Паважаныя суайчыннікі! Сёння па добраму звычаю напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - мы сабраліся на ўрачысты сход. Сабраліся, каб яшчэ раз асэнсаваць гістарычнае мінулае Радзімы, вытокі беларускай дзяржаўнасці, ацаніць дасягнутае, вызначыць новыя рубяжы і планы на перспектыву. У сучаснай гісторыі Беларусі дзень 3 ліпеня з’яўляецца знамянальнай і свяшчэннай датай. Менавіта ў гэты дзень мы адзначаем вызваленне рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вось ўжо 58 гадоў над нашай Айчынай мірнае неба. Памяць народа захавала, зберагла свята Вызвалення і зрабіла яго сімвалам Незалежнасці. Безумоўна, ёсць гістарычная справядлівасць і заканамернасць у тым, што гэты дзень паводле волевыяўлення народа афіцыйна стаў нашым галоўным святам.
|
Новости
|