|
Реклама
|
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 2 Июль 2002 Паважаныя суайчыннікі! На стварэнне спрыяльных умоў для плённай працы нашага народа накіравана знешняя палітыка Беларусі. Мы цвёрда адстойваем інтарэсы нашай дзяржавы ў міжнароднай супольнасці, у сённяшнім неспакойным і поўным непрадказальных змен свеце. Беларусь гатова і надалей будаваць партнёрскія, сяброўскія адносіны з усімі краінамі далёкага і блізкага замежжа, удзельнічаць у міжнародным падзеле працы. У якасці гарантыі стабільнага існавання і ўстойлівага развіцця Беларусі ў сістэме міжнародных адносін выступае Саюзная дзяржава, заснаваная на прынцыпе сувярэннай роўнасці краін-удзельніц. Асаблівую ўвагу кіраўніцтва дзяржавы надае будаўніцтву новай архітэктуры міжнароднай бяспекі. Мы застаёмся цвёрдымі прыхільнікамі захавання стратэгічнай стабільнасці і сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне нераспаўсюджання ядзернай, хімічнай і бактэрыялагічнай зброі. Беларусь прымае і далей будзе прымаць актыўны ўдзел у супрацоўніцтве з усімі дзяржавамі ў барацьбе з такім злом, як тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах! У Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я заяўляю, што мы зробім усё магчымае, каб неба над нашай Бацькаўшчынай заўсёды было чыстым і ясным. Мы будзем берагчы мір і свабоду, так неабходныя ўсім нам. Наперадзе кожнага з нас чакае напружаная праца. Яе мэта - заможнае жыццё грамадзян і росквіт сувярэннай Беларусі, дзе пануюць мір, справядлівасць, стабільнасць і парадак. Сардэчна віншую вас, паважаныя суайчыннікі, са святам - Днём Рэспублікі! Жадаю усім добрага здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту!
|
Новости
|