|
Реклама
|
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі БеларусьВт, 2 Июль 2002 Наш курс застаецца ранейшым - стварэнне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі з адэкватнай інфраструктурай, дзейсным механізмам дзяржаўнага і рыначнага рэгулявання, які забяспечвае ўспрымальнасць да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Менавіта такі падыход у найбольшай ступені адпавядае традыцыям беларускага народа, інтарэсам большасці грамадзян. Ён зыходзіць з таго, што вырашэнне нават самых складаных сацыяльна-эканамічных праблем грамадства павінна праходзіць з найменшымі сацыяльнымі выдаткамі. Аднак нельга спыняцца на дасягнутым, праяўляць самазаспакоеннасць. Жыццё не стаіць на месцы, яно прад’яўляе новыя патрабаванні, найперш у эканоміцы. Прымушае шукаць новыя, часам нестандартныя і нетрадыцыйныя рашэннні. Наша беларуская мадэль развіцця патрабуе ўзбагачэння новым зместам, новымі ідэямі. Каб не апынуцца на ўскрайку еўрапейскай цывілізацыі, мы павінны, абапіраючыся на ўласныя сілы і традыцыі, успрымаць усё лепшае, што дае нам сусветны вопыт. У першаю чаргу гэта датычыцца павышэння эфектыўнасці эканомікі, росту якасных паказчыкаў працы ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, укаранення аптымальных метадаў гаспадарання. Упэўнены: дасягненне неабходнай дынамікі росту ( праблема не толькі эканамічная. Гэта праблема таксама палітычная і ў пэўным сэнсе ідэйная, маральная. Прычым апошні аспект на сучасным этапе мне прадстаўляецца асабліва значным з пункту гледжання кансалідацыі беларускага грамадства. Цэментуючай ідэяй павінны стаць агульныя клопаты пра дынамічнае развіццё краіны, дабрабыт кожнай сям’і, здаровае і камфортнае жыццёвае асяроддзе, сацыяльны мір, пачуццё адказнасці за ўласную будучыню і будучыню нашых дзяцей.
|
Новости
|