Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Вт, 2 Июль 2002

У пачатку дзевяностых гадоў Беларусь таксама апынулася ў глубокім сацыяльна-эканамічным крызісе. Спынялі работу прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі. Людзі аказваліся без работы і пастаянных заробкаў. Ліхаманкава расла інфляцыя, цэны. Падымаў галаву крымінал.

Тагачасныя ўлады разгубіліся і пусцілі ўсё на самацёк. Перад краінай паўсталі сур’ёзныя праблемы - як далей жыць, які шлях развіцця выбіраць.

Замежныя дарадцы прапаноўвалі ўсім рэспублікам былога СССР аддзіны варыянт - бязмежную лібералізацыю, радыкальную “шокавую” тэрапію.

Мудры беларускі народ паспытаў некалькі першых гадоў безуладдзя і адмовіўся ад замежных прапаноў. Ён выбраў свой шлях развіцця - паступовы, эвалюцыйны, з захаваннем парадку і законнасці, без разбурэнняў і сацыяльных канфліктаў. Шлях міру і стваральнай працы.

Сёння становіцца відавочным, што выбраны намі шлях развіцця цалкам апраўдаў сябе. Зараз многія прызнаюць беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Яна ўключае ў сябе наступныя характэрныя рысы: пастаяннае павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай улады ў кіраванні сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, шматукладнасць эканомікі праз развіццё ўсіх форм уласнасці, моцная сацыяльная палітыка, інтэграцыя з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і найперш з Расіяй.

Яшчэ раз хачу падкрэсліць - гэтая мадэль апраўдала сябе, вытрымала выпрабаванне часам, атрымала падтрымку народа.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz