![]() |
|
![]() |
Реклама
![]() |
![]() |
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню РэспублікіСр, 2 Июль 2003 Як падказвае народная мудрасць — мы трымаем порах сухім. Робім усё неабходнае, каб захоўваць бяспеку нашай краіны. Нам даводзіцца ўлічваць тое, што войскі НАТА стаяць ля нашых граніц. Ваенныя базы ЗША размяшчаюцца ў Польшчы. Пастаянна (двойчы у год) у Літве праводзяцца ваенныя манёўры. На жаль, гэта рэальнасць новага падзелу свету. Міжнародная абстаноўка, якая склалася сёння, яшчэ раз пераконвае нас у правільнасці курса на інтэграцыю з братняю Расіяй. Але хачу падкрэсліць: інтэграцыя — гэта двухбаковы працэсс, а не паглынанне адной дзяржавай другой. Аб страце суверэнітэту не можа быць і гаворкі. Аб’яднанне толькі на справядлівай раўнапраўнай аснове! Зразумела, шлях, па якім рухаюцца насустрач адзін да другога Беларусь і Расія, не ўсыпаны ружамі. Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы праходзіць не проста, патрабуе ад абодвух бакоў цярпення, узважанасці і ўзаемнай павагі. Разам з тым хачу заверыць усіх прыхільнікаў саюза з Расіяй, а такіх у нас большасць, што ніякія цяжкасці не спыняць паступальнага руху наперад. Нашай мэтай было і застаецца стварэнне жыццяздольнага, моцнага саюза дзяржаў. Менавіта ён стане гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці краін–удзельніц, пераадолення эканамічнага і дэмаграфічнага крызісаў — гэтых трагічных вынікаў развалу адзінай магутнай дзяржавы. Незалежнасць мае адну, але вельмі важную асаблівасць: яе пастаянна, штодзённа трэба ўмацоўваць. Гэта не эмблема, не знак, а працэс, які гарантуецца Канстытуцыяй, законамі, моцнай арміяй, эфектыўнай эканомікай. Наша дзяржава яшчэ вельмі маладая. У гэтым ёсць свае плюсы і свае мінусы. Ёсць перспектыва ўдасканалення. У нашага народа для гэтага маецца воля і жаданне.
|
![]() |
Новости
![]() |
![]() |