Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Рэспублікі

Ср, 2 Июль 2003

Якія б цяжкасці не існавалі, дзеці — гэта галоўная каштоўнасць краіны. З імі мы звязваем нашу будучыню. Таму адрасную сацыяльную дапамогу дзяржава заўсёды будзе аказваць шматдзетным і няпоўным сем’ям, іншым малазабяспечаным грамадзянам.

Важным напрамкам у сацыяльнай палітыцы дзяржавы было і застаецца здароўе нацыі. Здаровы лад жыцця – гэта аснова дынамічнага развіцця краіны.

У грамадстве не можа быць стабільнасці без выразных ідэалагічных арыенціраў. Ідэалогія нашай дзяржавы — гэта не ідэалогія якой–небудзь адной партыі. Гэта ідэалогія развiцця i росквiту нашай краiны, нашага народа. Яна абапіраецца на нашы гістарычныя традыцыі і міжнародны вопыт, успрымаючы ўсё лепшае з савецкіх часоў і новыя набыткі сучаснасці.

У яе аснове — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта — кансалідацыя ўсіх здаровых сіл грамадства на рашэнні задач па ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці і павышэнню дабрабыту людзей.

Паважаныя суайчыннікі!

Мы, мірныя людзі, хочам вырошчваць хлеб, развіваць індустрыю, спакойна і шчасліва жыць. Але калі ўзнікне неабходнасць, павінны быць здольны адстаяць нашу свабоду і незалежнасць.

Сёння мы адкрыты да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Захаду. Але гэта павінны быць адносіны раўнапраўных партнёраў, пры якіх недапушчальны дыктат і запалохванне. Народ, які стагоддзямі змагаўся за сваю незалежнасць, запалохаць навогул немагчыма.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz