![]() |
|
![]() |
Реклама
![]() |
![]() |
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню РэспублікіСр, 2 Июль 2003 Нямецка–фашысцкія захопнікі нанеслі рэспубліцы вялізны ўрон: спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак. Сярод іх было 628 ”Хатыняў“ — населеных пунктаў, знішчаных з людзьмі, якія там жылі. Спалены, разбураны, разрабаваны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы, калгасы і саўгасы, установы навукі і культуры, бальніцы. Рэспубліка ператварылася ў руіны, панесла каласальныя страты людзей — загінуў амаль кожны трэці жыхар Беларусі. Такіх ахвяр не зведала ні адна еўрапейская краіна. Мы абаранілі сваю дзяржаву, свабоду, сваю будучыню. Уклад беларускага народа ў барацьбу з фашызмам прызнаны сусветнай супольнасцю. Беларусь па праву стала адным з заснавальнікаў і членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Дзякуючы самаадданым намаганням нашага народа і рознабаковай дапамогі ўсёй вялікай краіны, даваенны патэнцыял быў адноўлены ўжо ў 1949 годзе. Беларусь паднялася з руін, набыла новае аблічча — стала адной з найбольш развітых саюзных рэспублік. Сёння дзяржаўная палітыка накіравана на дынамічнае развіццё краіны і забеспячэнне годнага жыцця кожнаму яе грамадзяніну. Мы адбыліся як дзяржава найперш таму, што змаглі, з аднога боку, захаваць наш эканамічны патэнцыял, а з другога — забяспечыць умовы для развіцця нашай эканомікі ў новых эканамічных умовах. У Беларусі выпрацавана мадэль сацыяльна–эканамічнага развіцця, якая базіруецца не на масавай прыватызацыі і разбурэнні існуючага вытворчага патэнцыялу, а на эвалюцыйным, паступовым стварэнні эфектыўнай сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
|
![]() |
Новости
![]() |
![]() |