![]() |
|
![]() |
Реклама
![]() |
![]() |
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню РэспублікіСр, 2 Июль 2003 У беларускiм укладзе сацыяльна–эканамiчнага жыцця няма месца для алігархаў і жулікаў. Галоўнае для нас — сацыяльная справядлівасць, стварэнне ўмоў для развіцця кожнага чалавека, усіх слаёў нашага грамадства. Сёння мы маем пэўныя дасягненні ў экномічнай сферы. Па ўзроўню прамысловай вытворчасці Беларусь першай сярод краін СНД перавысіла паказчыкі 1990 года. Па ўзроўню даходаў насельніцтва стабільна знаходзіцца ў лідзіруючай тройцы краін СНД. Паспяхова выконваецца праграма жыллёвага будаўніцтва. Знешная запазычанасць рэспублікі з’яўляецца самай нізкай сярод краін СНД і Усходняй Еўропы як у абсалютным, так і ў адносным выражэнні. Колькасць грамадзян, якія прыязджаюць да нас на пастаяннае месца пражывання з краін СНД і Прыбалтыкі, значна перавышае колькасць грамадзян, выязджаючых туды ад нас. Гэта сведчыць аб нашай прывабнасці — эканамічным становішчы, сацыяльнай стабільнасці, адсутнасці рэлігійных і ваенных канфліктаў. Наша Беларусь прыцягвае людзей чысцiнёй не толькi вулiц, але i чалавечых адносiнаў — добразычлiвасцю i спагадай, людскасцю i адкрытасцю. Асаблівую значнасць у гэты складаны час набывае сацыяльная абарона незабяспечаных слаёў насельніцтва: пенсіянераў, інвалідаў, дзяцей. Дзяржава прымае самыя сур’ёзныя меры па іх падтрымцы. Госці, якія прыязджаюць у нашу краіну, заўсёды адзначаюць клапатлівае і ўважлівае стаўленне дзяржавы да людзей старэйшага пакалення. Прыярытэтам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі краіны з’яўляецца сацыяльная абарона сям’і, паляпшэнне яе становішча ў грамадстве, ахова мацярынства і дзяцінства.
|
![]() |
Новости
![]() |
![]() |