![]() |
|
![]() |
Реклама
![]() |
![]() |
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню РэспублікіСр, 2 Июль 2003 У гісторыі не было такога масавага партызанскага руху падобнага таму, які разгарнуўся ў Беларусі супраць нямецкіх захопнікаў. Па сведчанню саміх акупантаў, яны не змаглі рэалізаваць свой план поўнага захопу Беларусі менавіта па прычыне масавага партызанскага руху. Падчас фашысцкай акупацыі 60 працэнтаў нашай тэрыторыі кантралявалася партызанскімі атрадамі. Дзякуючы партызанскаму руху беларускі народ захаваўся ў якасці самастойнага этнасу. Калі б не было ўсенароднага супраціўлення ворагу, наш народ быў бы фізічна знішчаны, як гэта прадпісавалася ў фашысцкіх планах па ”асваенні ўсходніх зямель“. Ворагу не ўдалося стварыць у нашай краіне ”пятую калону“. Наш народ не паддаўся фашысцкай агітацыі. На долю здраднікаў дасталіся не яго падтрымка і павага, а справядлівы гнеў, пагарда і пакаранне. Дарагiя нашы ветэраны, вы можаце быць упэўненымі: ніхто не забыты і нішто не забыта на Беларусі! Вашаму подзвігу жыць у вяках! Сёння мы застаёмся вернымі гістарычнай праўдзе. Мы не дапусцім таго, каб найвялікшы подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны замоўчвалі, або фальсіфікавалі. Якое ж агіднае пачуццё выклікаюць сучасныя фальсіфікацыі гісторыі! Частка літаратараў намагаецца апраўдаць і абяліць злачынствы акупантаў і іх прыслужнікаў, дыскрэдытаваць партызанскі рух. Яны бессаромна скажаюць справядлівы вызваленчы характар Вялікай Айчыннай вайны. Называюць яе ”грамадзянскай“. Фальсіфікатары гісторыі ставяць знак роўнасці паміж фашысцкімі агрэсарамі і савецкімі воінамі–вызваліцелямі. Паміж кучкай здраднікаў і мільёнамі жыхароў Беларусі, якія змагаліся з ворагам на франтах у радах Савецкай Арміі, у партызанскіх атрадах і падполлі. Гэта выклікае законнае абурэнне ў сведкаў тых падзей — у нашых ветэранаў вайны. Яны бачылі разбурэнні, перажылі трагічныя гады.
|
![]() |
Новости
![]() |
![]() |