|
Реклама
|
Заведзеная крымінальная справа, затрыманы лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль ЛябедзькаЧт, 10 Янв 2008 Як паведаміў прадпрымальнік Алесь Таўстыка, падчас акцыі быў затрыманы лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Раней а 13 гадзіне Анатоль Лябедзька паведаміў журналістам, што ён мяркуе, што яго зьбіраюцца затрымаць на акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Ён прадэманстраваў журналістам наступнае. Палітык адышоў у бок падземнага пераходу, і за ім адразу ж пайшлі людзі ў цывільным. На пытаньне журналістаў, чаму яны ідуць за Лябедзькам, яны пачалі сьмяяцца. Прадпрымальнікі заплянавалі наступную акцыю пратэсту на 19 гадзіну 21 студзеня Ля Пэдагагічнага ўнівэрсытэту стаяць тры аўтазакі і мікрааўтобус. Увесь час падыходзяць супрацоўнікі міліцыі. Іх вельмі шмат. Адзін з дэманстрантаў залез на аўтобус і махаў бел-чырвона-белым сьцягам. Да дэмантрантаў зьвярнуўся кіраўнік менскай міліцыі спадар Куляшоў. Ён сказаў, што ў сувязі з несанкцыянаванай акцыяй заведзеная крымінальная справа, і дэманстрантам даюць тры хвіліны, каб разыйсьціся. Пачаўся разгон дэманстрантаў. Спэцназаўцы выціскаюць людзей з плошчы Незалежнасьці, байцы спэцназу стаяць уздоўж праспэкту, рух транспарту адноўлены. Полезные ссылки: 12.30 На Октябрьской площади в Минске проходит акция протеста предпринимателей 11.00 У Магілёве на плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкаму сабраліся больш як 250 чалавек Предприниматели выходят на улицы 10 января 2008 года в 12.00 предприниматели выйдут на Октябрьскую площадь в г.Минске Валерий Левоневский: «Январь - это только начало акций протеста»
|
Новости
|