![]() |
|
|
|
Реклама
|
|
11.00 У Магілёве на плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкаму сабраліся больш як 250 чалавекЧт, 10 Янв 2008 Падпалкоўнік міліцыі, які не пажадаў назваць сваё імя, праз мэгафон папярэджвае людзей аб незаконным знаходжаньні на плошчы, пагражае затрыманьнямі і штрафамі. За прадпрымальнікамі назіраюць людзі ў цывільным і група міліцыянтаў. Пакуль тут няма лідэраў рэгіянальных суполак аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” і кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў на плошчы Леніна ў Магілёве адбываліся 4 і 5 студзеня. Людзі патрабуюць адмены пункту 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, які забараніў індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, акрамя як блізкіх сваякоў.
|
|
Новости
|
|
