|
Реклама
|
У Менску затрымалі 15 моладзевых актывістаўЧт, 13 Дек 2007 У Менску затрымалі 15 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Іх абвінавачваюць у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Увечары на мосьце праз Нямігу маладзёны вывесілі расьцяжку: “Пуцін GO HOME”. Спэцназаўцы праз 10 хвілінаў падагналі аўтазак і закінулі туды ўдзельнікаў акцыі. Яны апавялі “Свабодзе”, што іх кінулі на падлогу і зьбівалі нагамі. Сярод затрыманых шэсьць дзяўчат. Больш за ўсіх “дасталася” актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Уладзіміру Сяргееву. Вядомыя прозьвішчы іншых затрыманых Сініла, Быстры, Буры, Кур’яновіч, Гуцянкоў, Аліна Гладкая, Уладзімер Сяргееў, Аліна Вякава, Мікіта Шуцянкоў і Алесь Чарнышоў. Гаворыць прэсавая сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька: “Усіх, у тым ліку дзяўчат, там кінулі на падлогу і зьбівалі нагамі. Больш за астатніх пацярпеў Уладзімер Сяргееў. На Мікіту Шуцянкова з “Джынс” за свабоду” і Уладзімера Сяргеева з “Маладога фронту” склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі. На астатніх затрыманых пачалі скаладаць за ўдзел у мерапрыемстве”. У міліцыі трох непаўналетніх праз гадзіну адпусьцілі. На астатніх дванаццаць затрыманых пачалі складаць пратаколы, але нечакана па адным вывелі на вуліцу і адпусьцілі. Любоў Лунёва Радыё Свабода
|
Новости
|