Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Дзякуючы новым тэхналогіям вызначана месца, дзе стаяла берасцейская ратуша

Пн, 26 Май 2008

Анатоль Гладышчук на месцы, дзе стаяла ратушаЧаму Брэст без ратушы? Сёння, калі ў грамадстве абудзілася вялікая цікавасць да айчыннай гісторыі, калі, як грыбы ў лесе, па ўсёй Беларусі ўзнаўляюцца ратушы (у Мінску, Віцебску, Слоніме, Чачэрску, Нясвіжы, Магілёве), Брэсту патрэбна паспяшацца з аднаўленнем свайго старажытнага сімвала. Тым больш, што не за гарамі юбілейная тысячагадовая дата горада – упершыню Берасце ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў сувязі з падзеямі 1019 года. Аўтары гэтай публікацыі маюць смеласць сцвярджаць: месцазнаходжанне сярэднявечнай пабудовы можа быць дакладана ўстаноўлена, больш таго, ёсць падстава лічыць, што гэта ўжо зроблена з дапамогай сучасных камп’ютэрных тэхналогій. Наша старажытнае Берасце атрымала Магдэбургскае права першым сярод гарадоў сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэта здарылася ў час барацьбы за ўладу паміж Ягайлам (1352(?) - 1434) і Вітаўтам (1350 - 1430). Ягайла (вялікі князь літоўскі ў 1377 – 1392 гадах, кароль польскі з 1386 года, заснавальнік дынастыі Ягелонаў) у 1390 годзе авалодаў Берасцем і 15 жніўня дараваў гораду Магдэбургскае права.

Гэтае права надавала гораду сама­стойнасць адміністрацыйнай адзінкі, са сваімі атрыбутамі ўлады: выбарнымі магістратам і трыбуналам, падатковай сістэмай, гербам, ратушай і іншымі. Ратуша (ад нямецкага слова Rathaus) з’яўлялася сімвалам гарадскога самакіравання. Яна, як правіла, мела на другім паверсе залу для паседжанняў і ўрачыстых цырымоній, а таксама вежу з гадзіннікам. Вонкавы выгляд сведчыў аб багацці і магутнасці горада, таму гэтай акалічнасці надавалі вялікае значэнне. Гэта сёння можна ўбачыць у шмат якіх еўрапейскіх гарадах.

У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, у склад якога ўваходзіла сучасная Беларусь, Магдэбургскае права на той час было нададзена толькі сталіцы – Вільні (у 1387 годзе). Значна пазней, больш як праз стагоддзе, яго атрымалі Гародня (1496), самы старажытны горад Беларусі Полацк (1498) і толькі ў 1499 годзе Менск – сучасная сталіца нашай краіны. Скасавалі Магдэбургскае права ў снежні 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Берасцейшчына была ўключана ў склад Расійскай імперыі.

Але дзе знаходзіцца ў сучасным Брэсце месца, на якім стаяла ратуша?

Сама ідэя пошукаў узнікла нечакана ў лістападзе мінулага года. На падараванай Брэсцкай абласной бібліятэкай копіі плана Берасця Георга М. фон Фюрстэнгофа 1740 года маленькі чырвоны прамавугольнічак, пазначаны нумарам 10, заблікаваў у вачах вежай старажытнай ратушы. План пошукаў быў абмеркаваны з вядомым даследчыкам старажытнага Берасця, археолагам, прафесарам Пятром Лысенкам. Самым галоўным было вызначыць суадносіны адлегласці ад берага Мухаўца да будынка ратушы на плане 1740 года і сучаснай шырыні кругавай казармы з прымыкаючай да яе прыбярэжнай тэрыторыяй. Зразумела, што калі казарма пры будаўніцтве ў 1830-х гадах «накрыла» фундаменты ратушы, то ніхто іх шукаць не будзе.

Тут вельмі дапамаглі сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі. Здымак з космасу Цэнтральнага вострава крэпасці, атрыманы праз сусветную павуціну, быў камп’ютэрна маштабіраваны да памераў плана 1740 года. Вынікі аказаліся цудоўнымі. Форма вострава з 1740 года змянілася вельмі нязначна. Былі выбраны тры дамінанты – кляштар аўгусцінцаў, езуіцкі калегіум і сама ратуша. На касмічным здымку гэтыя будынкі былі прывязаны да Свята-Мікалаеўскага сабора, які пабудаваны побач з былым кляштарам аўгусцінцаў, да руін калегіума і абрысаў рукавоў Мухаўца.

Аказалася, што казарма не «захапіла» месца, дзе знаходзілася ратуша. Далейшыя даследаванні вядомага плана Берасця Эрыка Дальберга за 1657 год, таксама плана горада 1798 года і іншых (на іх пазначаны будынак ратушы) не супярэчылі атрыманым вынікам.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz