Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Дзякуючы новым тэхналогіям вызначана месца, дзе стаяла берасцейская ратуша

Пн, 26 Май 2008

Агляд мясцовасці, дзе магла знаходзіцца ратуша, праведзены сумесна з Пятром Лысенкам, пацвердзіў, што сёння не існуе рэальнай перашкоды, каб правесці археалагічнае шурфаванне магчымага месцазнаходжання фундаментаў сімвала горада. Толькі археалагічныя даследаванні могуць канчаткова пацвердзіць вынікі нашых пошукаў.

Ёсць момант, на які трэба звярнуць увагу: чаму берасцейская ратуша была пабудавана не ў цэнтры старажытнага горада, як таго патрабавалі традыцыі, а амаль на беразе Мухаўца пры зліцці яго з Бугам? Справа ў тым, што наш горад на працягу стагоддзяў фарміраваўся як рачны порт. Месца з ратушай на плане Э. Дальберга пазначана як Forum, што азначае ў перакладзе з лацінскай мовы «плошча», на якой ладзіліся народныя сходы, ярмаркі і гэтак далей. Менавіта сюды, на берасцейскі «форум», дастаўляліся па рэках Мухаўцу і Бугу грузы, тут кіпеў гандаль. Гэтае бойкае месца ва ўсіх суадносінах з’яўлялася вельмі зручным для будаўніцтва гарадской ратушы.

Які вонкавы выгляд мела берасцейская ратуша? На жаль, адназначнага адказу пакуль не знойдзена. Але ёсць гіпотэзы. Так, на гарадскіх пячатках XVI-XVII стагоддзяў добра відаць выява вежы пры зліцці дзвюх рэк. Польскі даследчык Томаш Жук-Рыбіцкі, які дэталёва вывучаў гэтыя пячаткі, заўважыў, што вежа шасцікутная. У версе будынка ёсць невялікае круглае акенца, дзе, хутчэй за ўсё, быў устаноўлены га­дзіннік. Гэтыя акалічнасці могуць сведчыць аб тым, что гэта выява вежы ратушы.

У «Апісанні стараства Берасцейскага» за 1566 год сустракаем запіс: «Другая полать рынку, ратушъ месцкий – 2 1/2 прута». Гэта азначае, што месца пад ратушу было адведзена агульным памерам амаль у 60 квадратных метраў (адзін прут адпавядае 23,72 м кв.). Калі звярнуць увагу на той факт, што горад увесь час пашыраўся ў асноўным па берагах Мухаўца і Буга, то ратуша знаходзілася якраз у цэнтры рачнога партовага горада.

Пазней, пры будаўніцтве крэпасці, месца рыначнай плошчы засталося незабудаваным (тут быў размешчаны страявы плац). Саму ратушу, хутчэй за ўсё, разабралі, а побач пабудавалі гаўптвахту.

Раскопкі фундаментаў ратушы і яе аднаўленне ніяк не супярэчаць сталым сімвалам мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Будынак ратушы будзе знаходзіцца з тыльнага боку плошчы Цырыманіялаў, побач з уваходам у Мастацкі музей.

Адноўленая берасцейская ратуша на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці надасць мемарыялу яшчэ большую значнасць, будзе нагадваць аб старажытных каранях нашага горада.

Ад рэдакцыі

Усё геніяльнае проста. На самой справе аб тым, што ў Берасці існавала ратуша, добра вядома. Трэба было толькі сумясціць старажытныя планы горада с сучаснымі здымкамі з космасу. Калі Анатоль Гладышчук накладваў адну выяву на другую, то нават неспецыялісту было відаць, наколькі дакладна вызначана, дзе стаяла ратуша. Дарэчы, на гэтым месцы зараз растуць некалькі дрэў. Вопыт паказвае, што фундаменты былых будынкаў захоўваюцца ў зямлі, калі тут не было будаўнічых работ у пасляваенныя гады. Верагоднасць таго, што фундаменты ратушы будуць знойдзены, вельмі вялікая. Магчыма, ужо ў гэтым годзе вынікі даследавання двух супрацоўнікаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта знойдуць пацверджанне.

Анатоль Гладышчук, Сяргей Басаў, “Вечерний Брест”

Полезные ссылки:

Деловой Брест. Каталог предприятий, учреждений и организаций

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz