![]() |
|
|
|
Реклама
|
|
Начальнікам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Беларусі стаў 48-гадовы Валер Яромкін, які дагэтуль кіраваў гомельскай міліцыяй.Сб, 5 Янв 2008 Указ аб прызначэньні падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Генэрал-маёр Валер Яромкін ніколі не працаваў у пэнітэнцыярнай сыстэме, але на працягу больш як 20 гадоў зьвязаны зь міліцыяй. Ён нарадзіўся ў Мардовіі, у Менску скончыў вышэйшую школу міліцыі, быў апэратыўным упаўнаважаным, кіраваў Кастрычніцкім і Цэнтральным райаддзеламі Менска і працаваў у сталічнай управе міліцыі. “Да нас даходзілі зьвесткі, што пасада начальніка Дэпартамэнту стане, як кажуць, “палітычнай”. Раней яе займалі выключна прафэсіяналы, зараз будуць ставіць міліцыянтаў зь іншых галінаў. Магчыма, гэта зьвязана з пытаньнем пра палітзьняволеных”, — пракамэнтавала прызначэньне Валера Яромкіна сваячка аднаго з палітвязьняў. Беларускія праваабаронцы і “Міжнародная амністыя” мяркуюць, што некалькі чалавек утрымліваюцца ў беларускіх турмах з палітычных прычын. Сярод іх Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч. Афіцыйныя асобы Беларусі наяўнасьць палітвязьняў адмаўляюць. Алег Грузьдзіловіч Радыё Свабода
|
|
Новости
|
|
