Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Тры гадзіны цягнулася ўчора сустрэча прадстаўнікоў беларускіх прадпрымальнікаў з адказнымі супрацоўнікамі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў

Чт, 27 Дек 2007

Сустрэчу вёў старшыня Камісіі ў справах прамысловасьці, паліўна-энэргетычнага комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва “палаты прадстаўнікоў” Анатоль Паўловіч.

Старшыня аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў выказаў патрабаваньні сваіх аднадумцаў.

Праграма-мінімум – увесьці мараторы на пункт 1-1 прэзыдэнцкага ўказу, які забараняе ім ад 1 студзеня 2008 году мець наёмных працаўнікоў.

Праграма-максымум – прыняцьце ў першай палове наступнага году закона аб малым і сярэднім бізнэсе, Ён патлумачыў, чаму мерапрыемства нельга назваць перамовамі:

“І хацелася, каб мы ўсё ж да нечага прыйшлі. І сёньня ў нас менавіта сустрэча, а не перамовы. Перамовы будуць тады, калі будзе накладзены маратор на пункт першы Ўказу №760. Таму я сказаў усё. І мы пра гэта павінны заявіць, сказаць. А ваша справа – думаць”, - заявіў спадар Гарбачоў для “Радыё Свабода”.

Прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ды іншых спрабавалі супакоіць прадпрымальнікаў. Прынамсі, дырэктар дэпартамэнту прадпрымальніцтва Мінэканомікі Аляксандар Ліхачэўскі сказаў, што ўрад займаецца праблемамі малога і сярэдняга бізнэсу. Ён заўважыў, што пэўныя зрухі тут, мабыць, будуць.

Анатоль Паўловіч заклікаў прадпрымальнікаў пісьмова выкласьці свае скаргі:

“Таму што трэба ж рухацца далей. Калі ў вас ёсьць пэўная незадаволенасьць з нейкага сёньняшняга пытаньня, давайце яго, як кажуць, даціскаць. Тое, што вы сёньня казалі, выкладзіце зразумела і дакладна. Дакумэнт – ва ўрад, а копію – у парлямэнт. Каб можна было сумесна адсачыць яго лёс. Каб мы бачылі, што ў нас ідзе нейкі рух. Каб тое, што гавораць дзяржаўныя органы кіраваньня і тое, што вы разумееце, каб неяк набліжаць”.

Леў Марголін – сябра аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” – пасьля завяршэньня сустрэчы адзначыў, што “адным словам яе вынікі ацаніць цяжка”:

“З аднаго боку, мы і не чакалі, што тут будуць прынятыя рашэньні, якія задаволяць два бакі. А з другога, прадпрымальнікі, як ня ведалі, што ім рабіць ад 1 студзеня, так і ня ведаюць зараз. Што рабіць тым, у каго ёсьць наёмныя работнікі? Ці звальняць іх? Ці ісьці ў адпачынак? І чакаць, што цягам месяцу можа ўсё-такі будуць прынятыя захады наконт маратору на пункт 1-1 Указу № 760?

Я думаю, што такія сустрэчы карысныя. Трэба ўсё ж даводзіць да прадстаўнікоў ураду і “парлямэнту” тое, як выглядаюць наступствы іх рашэньняў у рэгіёнах”.

Сустрэча з кіраўніком дэпутацкай камісіі плянавалася яшчэ на 19 сьнежня. Але ў час мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня міліцыя затрымала лідэраў прадпырмальніцкага руху. Віктар Гарбачоў адседзеў 15 сутак.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz