Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Суд ідзе: сэнатар супраць журналіста

Ср, 19 Дек 2007

«Камітэт абароны журналістаў» заклікаў члена Савету Рэспублікі Чаргінца адклікаць свой пазоў супраць газэты «Новы час» і журналіста Тамковіча.

Судовае паседжаньне, ініцыяванае палітыкам, прызначанае на сёньня, 19 сьнежня. Агулам Чаргінец зьбіраецца адсудзіць на сваю карысьць 600 мільёнаў рублёў за абражаныя рэдакцыяй і журналістам гонар і годнасьць.

Судовыя прэтэнзіі Мікалая Чаргінца грунтуюцца на артыкуле Аляксандра Тамковіча «Генэрал-сэнатар Чаргінец», які быў надрукаваны ў газэце «Новы час» 24 верасьня.

Чаргінец лічыць, што некаторыя моманты ў матэрыяле абражаюць ягоныя гонар і годнасьць. У прыватнасьці, сьцьвярджэньне пра ягоную ролю падчас так званай «віцебскай справы». Генэрал адказвае, што ў той час у сыстэме МУС яшчэ не працаваў, а калі прыйшоў, адразу даў штуршок да разьвязаньне складанага «вузла».

Усяго спадар Чаргінец патрабуе ад рэдакцыі і аўтара кампэнсацыі маральнай шкоды – у памеры 500 і 100 мільёнаў рублёў адпаведна. Апроч таго, у сваім пазове сэнатар запатрабаваў арыштаваць рахункі прыватнага прадпрыемства «Время новостей», якое выдае «Новы час».

Генэральская годнасьць ацэньваеццца даражэй

Ці была магчымасьць мірнага разьвязаньня канфлікту? Праз трэціх асобаў перамовы пра тое вяліся. Я затэлефанаваў Мікалаю Чаргінцу і пацікавіўся, ці ня ўнёс ён пасьля гэтага якіх карэктываў у свой пазоў?

«У чым зьмены? А ў іх ёсьць зьмены, каб папрасіць прабачэньня за хлусьню? Магу вам сказаць, што я яшчэ чакаю. У такіх выпадках, калі сеў у лужыну, трэба знаходзіць магчымасьць папрасіць прабачэньня. А якая рэакцыя мая павінна быць?»

Карэспандэнт: «А калі б ён напісаў не «шкадую», а «прашу прабачэньня»?

«Канечне, я чалавек нармалёвы, я таксама па-чалавечы ўсё ўспрымаю. Калі дапусьціў памылку і нармалёвы чалавек прызнае гэтую памылку, значыць, трэба разумець, што чалавек зробіць высновы са сваіх паводзінаў».

Карэспандэнт: «Вы казалі, што калі суд выйграеце, то сродкі будуць пераадрасаваныя на лекаваньне псыхічна хворых. Тут нейкі падтэкст трэба шукаць?»

«Ну, падтэкст вельмі просты. Я прачытаў у газэце «Народная воля», што яны вельмі заклапочаныя нібыта ростам у Беларусі колькасьці псыхічна хворых. Гэты артыкул мяне падштурхнуў да такога рашэньня. Так што зусім просты падтэкст. Я зразумеў: насамрэч гэта такая праблема, на якую мы меней зьвярталі ўвагу, чым на лекаваньне іншых асобаў. Гэта ж таксама людзі».

Публічная асоба мае права на большую крытыку

Ацаніць пэрспэктывы мірнага сыходу працэсу я папрасіў гэтаксама галоўнага рэдктара газэты «Новы час» Аляксея Караля:

«Мы прапаноўвалі міравую на звычайных, агульнапрынятых ва ўсім сьвеце ўмовах: даць слова Чаргінцу ў аб’ёме, роўным артыкулу Тамковіча. Такая прапанова не была прынятая. У пазове стаіць прабачэньне першым пунктам, Але далей ідзе сума пазову і просьба арыштаваць рахункі. Так што мы прапаноўвалі міравую…»

Карэспандэнт: «А калі б журналіст папрасіў прабачэньня асабіста ад сябе – ці спыніла б гэта спадара Чаргінца?»

«Думаю, што не. Тут ёсьць адна юрыдычная асаблівасьць. Гэта прабачэньне магло быць і прынятае як падстава для прызнаньня з нашага боку, з боку Тамковіча пазову. То бок, тут магла быць і пастка».

Аляксандар Тамковіч, які ўжо некалькі гадоў цяжка хварэе, маецца прыйсьці на судовае паседжаньне і быць там, колькі дазволіць ягоны цяперашні стан. Генэрал Чаргінец, у сваю чаргу, сказаў, што мае куды больш неадкладныя справы, чым спрачацца ў судзе з «паклёпнікам». Ягоныя інтарэсы будзе прадстаўляць адвакат Ірына Меншыкава.

Амэрыканская арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» у адмысловай заяве падкрэсьліла, што глыбока занепакоеная пазовам супраць газэты «Новы час», які ўрэшце можа спрычыніцца да закрыццья аднаго з нешматлікіх незалежных выданьняў у Беларусі. Праваабаронцы лічаць, што член Савету Рэспублікі, як грамадзка-палітычны дзеяч, знаходзіцца пад больш пільнай увагай журналістаў, чым прыватная асоба, і можа крытыкавацца з боку СМІ.

Ігар Карней Радыё Свабода

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz