![]() |
|
|
|
Реклама
|
|
Берасьце: затрыманыя ўдзельнікі акцыіПн, 17 Дек 2007 Каля Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту каля трыццаці студэнтаў правялі акцыю супраць скасаваньня ільготаў. Яны надзьмулі балёнікі з надпісам “Льготы” і пракалолі іх. Да студэнтаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі ўнівэрсытэту і перапісалі прозьвішчы некаторых удзельнікаў акцыі. Два чалавекі затрыманая супрацоўнікамі міліцыі – Юрка Бакур і Кастусь Балагура. Іх даставілі ў адзел міліцыі Ленінскага раёну Берасьця. Акцыю здымалі супрацоўнікі КДБ і міліцыянты ў цывільным. Студэнты мяркуюць, што праўдападобна будуць мець праблемы з вучобай, паколькі адміністрацыі вядомыя іх прозьвішчы. Любоў Лунёва “Радыё Свабода”
|
|
Новости
|
|
