Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Прадпрымальнікі спыняюць перамовы з урадам

Вт, 11 Дек 2007

Лідэры прадпрымальніцкага руху ня пойдуць на перамовы на знак пратэсту супраць рэпрэсіяў. Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду была заплянаваная на 19 сьнежня.

15.15 Віктар Крываль з Узды арыштаваны на 15 сутак. Алесь Макаеў атрымаў 7 сутак арышту. Заўтра Макаева з турмы на Аркэсьціна прывязуць у суд Ленінскага раёна. Яго будуць судзіць паводле пратаколу, які міліцыянты склалі на мінулым тыдні, нібыта, за нецэнзурную лаянку.

14:00 Віктара Гарбачова пакаралі арыштам на 15 сутак.

12:30 Пачаліся судовыя паседжаньні. Старшыня суду Самасейка будзе разглядаць Аляксандра Цацуры, а судзьдзя Бычко будзе судзіць Віктара Івашкевіча.

12:00 У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі моладзевага актывіста Барыса Гарэцкага, намесьніка кіраўніка Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, актывістаў прадпрымальніцкага руху Віктара Калея, Віктара Гарбачова і грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву.

Усіх затрымалі 10 сьнежня ў пасьля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

У судзе Маскоўскага раёну пачалі судзіць лідэра прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць нецэнзурнай лаянцы.

Любоў Лунёва
svaboda.org

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz