Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




У Беларусі ўводзіцца абавязковае страхаванне ўраджаю, жывёлы і птушкі

Вс, 2 Дек 2007

У Беларусi ў 2008 годзе ўводзiцца абавязковае страхаванне ўраджаю сельскагаспадарчых культур i найбольш каштоўных вiдаў жывёлы i птушкi.

Аб гэтым паведамiла намеснiк генеральнага дырэктара “Белдзяржстраху” Юлiя Арэшчанка. Яна адзначыла, што пакуль страхавацца будуць чатыры вiды сельскагаспадарчых культур (азiмыя трыцiкале i пшанiца, яравыя ячмень i пшанiца) i тры пазiцыi жывёлы i птушкi (племянная буйная рагатая жывёла, племянныя свiннi i бацькоўскi статак кур).

Гэта найбольш дарагая прадукцыя, i яе страхаванне дасць магчымасць прадухiлiць магчымыя эканамiчныя страты. 95% страхавых узносаў будзе выплачваць дзяржава i 5% — сельгасвытворцы.

БЕЛТА

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz