|
Реклама
|
У Беларусі за навагоднюю ёлку можна будзе атрымаць штраф 800 долараўСб, 1 Дек 2007 У сувязi з наблiжэннем калядных i навагоднiх святаў Мiнiстэрства лясной гаспадаркi ўзмацняе ахову лясных масiваў. Ва ўсiх лясгасах ствараюцца спецыяльныя брыгады па ахове лесу, устанаўлiваюцца шлагбаўмы пры ўездзе ў лясную зону, правяраецца транспарт на выездзе з яе. Пра гэта паведамiў вядучы спецыялiст сектара аховы i абароны лесу мiнiстэрства Мiкалай Юрэвiч, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, да 15—20 снежня, калi пачнецца масавая адгрузка навагоднiх ёлак у гарады, спецыяльныя брыгады пяройдуць на кругласутачны рэжым работы. Юрэвiч адзначыў, што ў гэтым годзе значна ўзрасла адказнасць за незаконную высечку лесу. З 1 сакавiка ўступiў у сiлу новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, згодна з якiм за незаконнае знiшчэнне або пашкоджанне драўнiнна-хмызняковай або iншай раслiннасцi ў лясах першай групы (асаблiва каштоўных парод дрэў) на грамадзянiна можа быць накладзены штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь, а на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — ад 20 да 200 базавых велiчынь. З 1 снежня памер базавай велiчынi складзе 35 тысяч, а максiмальны штраф для прыватнай асобы — адпаведна 1 мільён 750 тысяч.
|
Новости
|