![]() |
|
|
|
Реклама
|
|
Памёр народны артыст Віктар РоўдаВт, 20 Ноя 2007 Уначы на 18 лістапада на 87‑м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр народны артыст СССР і Беларусі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ) Віктар Роўда. Віктар Роўда нарадзіўся 10 лістапада 1921 года ў Смаргоні. У 1939 годзе скончыў Віленскую дзяржаўную духоўную семінарыю, у 1951 годзе — Літоўскую кансерваторыю. З 1951 года В.Роўда выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, быў хормайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Свешнікава. З 1956 года — хормайстар і дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладчык (з 1964 года — загадчык кафедры) у БДАМ. З 1965 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё. Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
|
|
Новости
|
|
