Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Заява аргкамітэта Сацыяльнага маршу

Вс, 4 Ноя 2007

У заяве канстатуюцца наяўнасць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і намаганні ўладаў кампенсаваць сваю няздольнасць вырашаць эканамічныя праблемы за кошт дабрабыту грамадзян Беларусі.

Тэкст заявы:

“Зыходзячы з неабходнасці абараняць сацыяльныя гарантыі для грамадзян Беларусі;

нагадваючы, што менавіта дзеянні ўлады па адмене сацыяльных гарантый для інвалідаў, пенсіянераў, студэнтаў, ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых грамадзян прывялі да сацыяльнай напружанасці ў беларускім грамадстве;

нагадваючы, што з-за абыякавасці і некампетэнтных дзеянняў вышэйшых чыноўнікаў і дэпутатаў дзяржава перастае выконваць свой абавязак па сацыяльнай падтрымцы непрацаздольных;

канстатуючы, што на заклік Аргкамітэта Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” – даць магчымасць праінфармаваць грамадзян праз манапалізаваныя дзяржавай сродкі масавай інфармацыі пра парадак правядзення Сацыяльнага маршу – улады адказалі рэпрэсіямі супраць людзей, якія займаюцца інфармаваннем грамадзян;

прымаючы да ведама палітычна матываваныя затрыманні і турэмнае знявольванне напярэдадні Сацыяльнага, актывістаў арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Міхася Пашкевіча (заяўнік Сацыяльнага марша), Мікалая Сяргеенкі, Сяргея Клюева і іншых маладзёвых актывістаў

Аргкамітэт Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” заяўляе, што людзі, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаве, дыскрэдытавалі сябе і не маюць маральнага права кіраваць дзяржавай па наступных прычынах:

яны кампенсуюць сваю няздольнасць вырашаць эканамічныя праблемы за кошт дабрабыту грамадзян Беларусі;

яны даказваюць сваю няздольнасць кіраваць дзяржавай нармальнымі і цывілізаванымі метадамі, замест іх выкарыстоўваючы хлусню праз манапалізаваныя СМІ, шматлікую армію дармаедаў-ідэолагаў, запалохванне і рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў;

яны не трымаюць сваё слова нават у дробязях: дазволіўшы правядзенне Сацыяльнага маршу, арыштоўваюць і судзяць людзей, якія яго арганізуюць.

Аргкамітэт Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсій супраць арганізатараў і удзельнікау Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” і прыцягнення да адказнасці ў адпаведнасці з законам ініцыятараў гэтых рэпрэсій”.

Радыё Рацыя

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz