Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджаньне Грамадзкаму аб’яднаньню «Таварыства беларускай школы».
Падставай стала правядзеньне выставы ў памяшканьні гарадзенскай структуры ТБШ, прысьвечанай дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Паводле Мінюсту, такім чынам Таварыства беларускай школы спрыяе дзейнасьці забароненай арганізацыі.