Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Пінск: суд апраўдаў лідэра прадпрымальнікаў

Чт, 1 Ноя 2007

31.10.2007 судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Сяргей Бязручка пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу на Аляксандра Васільева — мясцовага лідэра прадпрымальнікаў.

Адразу пасьля суду Аляксандар Васільеў паведаміў “Свабодзе”:

“Прычынай гэтага стала тое, што ад пачатку не было падставаў затрымліваць мяне і складаць пратакол. Сёньня ў суд прыйшлі людзі з рынку, якія пра гэта сьведчылі. І судзьдзю нічога не заставалася, як прыняць рашэньне аб адсутнасьці складу парушэньня ў маіх дзеяньнях”.

Сёньня было другое судовае паседжаньне. На першым, 24 кастрычніка, Аляксандра Васільева вінавацілі ў арганізацыі 2 кастрычніка не санкцыянаванага ўладамі сходу на калгасным рынку ў Пінску, а таксама ў закліку ўдзельнічаць у страйку прадпрымальнікаў.

Судовае паседжаньне 24 кастрычніка доўжылася пятнаццаць хвілінаў і спынілася, бо спатрэбіліся дадатковыя сьведкі.

Аляксандру Васільеву 39 гадоў. Ён зьяўляецца сябрам аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

Сёлета за ўдзел у грамадзкіх акцыях пратэсту Аляксандра Васільева арыштоўвалі на 5, 7 і 15 сутак.

Вячаслаў Кулік, Менск, svaboda.org

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz