|
Реклама
|
Наколькі дарагі інтэрнэт у суседзяў? Прыклад ЛітвыЧт, 1 Ноя 2007 У сярэднім у Літве сем кампутараў з кожных дзесяці падлучаныя да інтэрнэту. Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту там расьце амаль гэтак жа, як і колькасьць прапановаў разнастайных плянаў інтэрнэтнай сувязі ад кампаній-правайдэраў. Іх у Літве некалькі дзесяткаў. Цяпер кошты на інтэрнэт у Літве значна паніжаюцца, на форумах наведнікі дзеляцца парадамі, дзе можна знайсьці больш танны і хуткі інтэрнэт. Для шараговага карыстальніка ў Літве магчыма мець інтэрнэт у хаце і за некалькі даляраў у месяц. Да прыкладу, найбуйнейшы правайдэр, “Літоўскі тэлеком”, а таксама некалькі кампаніяў мабільнай сувязі прапаноўваюць розныя варыянты плянаў карыстаньня інтэрнэтам – дзённыя, вечаровыя, начныя, а таксама і на ўвесь час — ад 9-10 літаў у месяц (каля 4 даляраў). Тыя, каму патрэбная хуткасьць некалькі мэгабіт на сэкунду, плацяць 10-20 даляраў у месяц, але ўжо цяпер можна знайсьці такую ж хуткасьць за меншыя кошты, прынамсі ў гарадах. Андранік Антанян зь Вільні, праца якога зьвязаная з кампутарам цягам прынамсі апошніх 10 гадоў, кажа, што задаволены хуткасьцю свайго інтэрнэта ў хаце, на якім ён працуе, але правайдэра будзе мяняць таму, што іншыя прапаноўваюць тую ж хуткасьць за меншы кошт. “У мяне нейкі мінімальны плян, і мне яго хапае. Але я буду на яшчэ больш танны мяняць. Шукаю іншага правайдэра… ужо знайшоў, уласна. Цяпер плаціць дзесяць даляраў у месяц за інтэрнэт у Літве – гэта ўжо зашмат, кошты упалі”. У Літве – дзесяткі кампаніяў-правайдэраў, якія прапаноўваюць кабэльную інтэрнэт-сувязь, звычайна разам з пакетам прапановаў кабэльнай тэлевізіі. Магчымая хуткасьць кабэльнага інтэрнэту ў Літве па краіне – да 5 Mb/s, але на замежжа – звычайна меней, часам і удвая. Антанян: “Замежны трафік звычайна даражэйшы. Правайдэры па Літве даюць і 2 мэгабіты, і пяць, і дзесяць, — колькі у іх там пацягне. А замежны трафік ужо абмяжоўваецца”. Мінімальнай лічыцца хуткасьць прынамсі 60 Kb/s для замежнага трафіку. Сярэднія кошты такога кабэльнага інтэрнэту – 35-50 літаў у месяц (каля 15- 20 даляраў), — натуральна, у залежнасьці, ад раёну. Часам, калі ў пэўным раёне, як, да прыкладу, у цэнтры старога гораду ў Вільні, няма асаблівага выбару, то даводзіцца плаціць і да 100 літаў (40-50 даляраў) у месяц, — але цяпер інтэрнэтная сувязь у Літве значна таньнее, і карыстальнікі маюць усё большы выбар. Тацяна Поклад, Прага, Svaboda.org
|
Новости
|