|
Реклама
|
За “Сацыяльным маршам” будуць назіраць дыпляматыСр, 31 Окт 2007 Сёньня сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька сустрэліся ў Менску з кіраўнікамі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі два пытаньні — правядзеньне “Сацыяльнага маршу” і міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях Беларусі. Сяргей Калякін паведаміў, што размова з дыпляматамі пачалася з абмеркаваньня сытуацыі вакол “Сацыяльнага маршу”: “Мы адзначылі, што нейкія зрухі ў палітычным жыцьці Беларусі адбываюцца. Усё ж улады дазволілі другі запар марш. І было б добра, калі б гэты працэс працягваўся і надалей. Мы выказалі думку, што арганізатары “Сацыяльнага маршу” прыкладуць усе намаганьні, каб гэта была мірная акцыя. І мы спадзяемся, што ўлады таксама зробяць усё, каб акцыя мела мірны характар — як да пачатку маршу, так і пасьля яго. І каб гэта распаўсюджвалася як на арганізатараў, так і на ўдзельнікаў маршу”. Сустаршыні Палітрады ўзьнялі пытаньне і аб правядзеньні міжнароднай трохбаковай канфэрэнцыі ў пытаньнях Беларусі. Прапануецца, каб за адным сталом сабраліся прадстаўнікі беларускіх уладаў, дэмакратычных сілаў і Эўразьвязу, тлумачыць Сяргей Калякін: “Гэтую ідэю аб’яднаных дэмакратычных сілаў ужо падтрымліваюць прэзыдэнты дзьвюх Парлямэнцкіх асамблеяў: Рады Эўропы і АБСЭ. І мы зьвярталіся да амбасадараў, каб яны праз свае ўрады падтрымалі гэтую ідэю”. Л.Рэгак: “Мы спэцыяльна цікавіліся падрыхтоўкай “Сацыяльнага маршу”, які заплянаваны на 4 лістапада”. “Таму што гэта ўваходзіць у нашу палітычную культуру — мець зносіны з усімі слаямі насельніцтва, у тым ліку і з апазыцыяй. Мы спэцыяльна цікавіліся падрыхтоўкай “Сацыяльнага маршу”, які заплянаваны на 4 лістапада. І мы з задавальненьнем успрынялі інфармацыю лідэраў апазыцыі пра тое, што і яны бачаць некаторы прагрэс у дыялёгу грамадзкай супольнасьці з урадам”. Уладзімер Глод, Менск
|
Новости
|