Ленінскі суд Менску не задаволіў скаргі праваабаронца Алега Воўчака да пракуратуры. Судзьдзя Ігар Германовіч палічыў дакладнымі дзеяньні сьледчых пракуратуры Ленінскага раёну адносна Алега Воўчака.
Праваабаронца патрабаваў завесьці крымінальную справу супраць невядомых, якія зьбілі яго 17 лютага 2006 году ў будынку нацыянальнага прэс-цэнтру.
Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак даказвае, што пракуратура парушыла закон, калі адмовілася расьсьледаваць яго зьбіцьцё падчас мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.