Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Супрацоўнікі ДАІ папрасілі прабачэньня ў апазіцыянераў

Вт, 30 Окт 2007

29 кастрычніка міліцыянты тройчы спынялі машыну Сяргея Парсюкевіча, актывіста руху “За Свабоду!”, які падвозіў на сустрэчу з прадпрымальнікамі кіраўніка віцебскай філіі грамадзкай арганізацыі “Пэрспэктыва” Анатоля Шапавалава. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі і машыну Хрыстафора Жаляпава, каардынатара руху “За Свабоду!” па Віцебскай вобласьці, які таксама зьбіраўся на сустрэчу з прадпрымальнікамі.

Міліцыянты тлумачылі, што якраз дзьве падобныя машыны знаходзяцца ў вышуку. Больш як на гадзіну яны трымалі кіроўцаў, высьвятляючы падрабязнасьці па тэлефоне ды зьвяраючы нумары па кампутарнай базе.

Нагадаем, сустрэча адбывалася ў парку 30-годдзя ВЛКСМ, дзе ўлады адмовілі прадпрымальнікам у правядзеньні мітынгу супраць прымусовай рэарганізацыі іх дзейнасьці паводле прэзыдэнцкіх указаў №760 і №302. Анатоль Шапавалаў, які мусіў прыйсьці на гэтую сустрэчу пешшу, папярэдзіў прысутных, што мітынг забаронены, і прапанаваў разысьціся.

“Радыё Свабода” адзначае, што, як толькі прадпрымальнікі разышліся, усе падазрэньні ва ўгоне з Сяргея Парсюкевіча і Хрыстафора Жаляпава былі зьнятыя, бо раптам высьветлілася, што машыны маюць законных уладароў. Супрацоўнікі ДАІ тут жа папрасілі прабачэньня ў апазіцыянераў.

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz