Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Жыццё — за кватэру

Вт, 30 Окт 2007

У Слоніме прадухілена заказное забойства 17-гадовай дзяўчыны

На мінулым тыдні, 18 кастрычніка, падчас перадачы “кілеру” 500 даляраў ЗША работнікі міліцыі затрымалі 41-гадовага слонімца, якога падазраюць у арганізацыі забойства сваёй 17-гадовай сваячкі.
Калі ў Слонімскім райаддзеле міліцыі стала вядома, што мясцовы жыхар шукае кілера для забойства непаўналетняй сваячкі, каб завалодаць яе кватэрай,  на дапамогу слонімскім міліцыянерам прыйшлі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзен­скай вобласці.
Аператыўнікі распрацавалі план па прадухіленню забойства і выяўленню яго заказчыка, які паспяхова ажыццявілі.
Заказчык сам знайшоў “кілера”, перадаў яму фотаздымак ахвяры, пнеўматычны пісталет для стральбы металічнымі шарыкамі і 100 даляраў авансу, паабяцаўшы пры тым, што пасля выканання работы заплаціць яшчэ 500 даляраў.
Далей супрацоўнікі УБАЗіК па ўзгадненні з пракуратурай правялі інсцэніроўку забой­ства. Затрымалі мужчыну ў той момант, калі ён расплачваўся з выканаўцам заказу, ролю якога ўдала сыграў аператыўнік.

Мікола КАНАНОВІЧ    Газета Слонимская

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz