28 кастрычніка, прыкладна а 21 гадзіне, над будынкам Полацкага гарвыканкаму быў узьняты беларускі нацыянальны сьцяг. Згаданы будынак зьяўляецца рэжымнай установай і знаходзіцца пад кругласутачнай аховай. Тым ня менш полацкаму “Мірону” ўдалося патрапіць на дах і прымацаваць бел-чырвона-белую палатніну да флягштоку. Усю ноч асьветлены пражэктарам сьцяг лунаў над горадам.