Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Віцебскія актывісты ўсклалі кветкі на месцы масавых расстрэлаў

Пн, 29 Окт 2007

Актывісты стваранага руху “За Свабоду!” і сябры палітычных партый сабраліся каля памятных крыжоў недалёка ад вёскі Паляі Віцебскага раёну. Паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў, тут у 1937-1941 гадах НКВД масава расстрэльваў людзей.

Набажэнства па нявінна загінулых адслужыў вуніяцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан.

Крыж на гэтым месцы віцебскія актывісты ўсталявалі сёлета 29-га ліпеня. Штомесяц яны прыяжджаюць сюды, прыбіраюць навокал і ўскладаюць да крыжа кветкі.

Яшчэ адзін памятны крыж быў усталяваны тут раней. Паводле чыёй ініцыятывы, ня ведаюць нават мясцовыя жыхары. Але яны кажуць, што гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што пра масавыя растрэлы каля Паляёў ведае шмат людзей, якія хочуць ушанаваць памяць ахвяраў.

Актывісты зьбіраюць успаміны тутэйшых жыхароў пра масавыя растрэлы каля вёскі Паляі. Старшыня Віцебскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў распавёў, што партыйцы зьвярталіся ў Віцебскі райвыканкам з прапановай зрабіць тут мэмарыяльны запаведнік. Аднак з райвыканкаму прыйшоў адказ, што з падобнымі прапановамі трэба зьвяртацца да старшыні аблвыканкаму. Актывісты рыхтуюць адпаведны ліст.

Радыё Свабода, Віцебск

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz