Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Жыхары Магілёва збіраюць подпісы супраць зносу мясцовага Дубра-венскага рынку

Чт, 25 Окт 2007

Паўтары тысячы подпісаў за тыдзень сабралі жыхары магілёўскага мікрараёну “МІР-1”. Яны пратэстуюць супраць зносу мясцовага Дубра-венскага рынку. На яго месцы зьбіраюцца будаваць шматпавярховы дом. Рынак разьмешчаны ў раёне кампактнага пражываньня інвалідаў па зроку. Тут жа месьціцца і прадпрыемства, на якім працуюць слаба відушчыя людзі.

Дубравенскі рынак адкрылі тры гады таму. На ім працуюць больш за пяцьдзесят прадпрымальнікаў. Тут прапануюць харчы ды шырокі асартымэнт тавараў хатняга ўжытку. Яны значна таньнейшыя, чым у дзяржаўных крамах.

Для невідушчых людзей рынак стаў сапраўдным паратункам. Ім ня трэба выбірацца ў горад, каб прыдбаць неабходныя тавары. Прадаўцы ўжо вывучылі асаблівасьці пакупнікоў ды іхныя запыты.

Я пагутарыў з жыхарамі раёну.

“Вэтэраны вайны гаравалі, напісалі. Нам паставілі гэтыя крамы, а цяпер…”

“Вы ўсе памятаеце, як тут хацелі дом будаваць і дрэвы сьпілавалі. Як іх у штыкі сустрэлі, усё адмянілі, а цяпер ізноў”.

“Ведаеце, я сама бачыла, як мужчына з палачкай і ўжо ведае ў які шапік”.

“Я ж сьляпая: дам грошы другім разам, замест дзясяткі, я ж ня бачу, а яны кажуць, бабулечка, вы ж далі сто тысяч. Прадаўцы ўсе чэсныя, добрыя”

Канфлікт са зносам рынку ўзьнік акурат падчас месячнай акцыі “Белы кіёк”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сьляпых, які адзначаецца 13 лістападу. Мэта акцыі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў ды патрэбаў невідушчых людзей. Акцыя праходзіць пад лёзунгам: “Мая праблема не мая сьлепата, а стаўленьне грамадзтва да мяне як асобы”.

У абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку спадзяюцца на пазытыўнае вырашэньне канфлікту:

“Мы ідзём на прыём да мэра і можа мы гэты канфлікт… Ды не канфлікт гэта, а нашу просьбу захаваць гэты рынак застанецца пачутай. Пытаньне пра знос рынка зьявілася толькі ў чацьвер, нават тыдня яшчэ не прайшло. Я думаю, што гэта ўсё мы ўтрасём і мы будзе пачутыя”, – гаварыла старшыня магілёўскай абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Натальява Панцялева.

Сябрамі таварыства на Магілёўшчыне зьяўляюцца паўтары тысячы чалавек. Яно існуе дзеля камунікацыяў між невідушчымі людзі. Асаблівых канфліктаў зь мясцовай уладай спадарыня Панцялеева не прыгадала. Паводле ейных слоў, кожны другі жыхар Магілёўшчыны мае праблемы са зрокам.

Што да прадпрымальнікаў, то яны пра знос рынку даведаліся выпадкова, калі пайшлі падаўжаць тэрмін дзеяньня ліцэнзіяў на гандаль, а ім адмовілі. Так і ўведалі. Вось іхныя меркаваньні:

“У любым месцы, дзе рынкі, які сэнс іх знасіць, калі людзі прывыклі? Тут жа адзін рынак на ўвесь раён. Мінскі ды Віленскі рынкі працуюць да пяці гадзінаў вечара. Людзі ідуць і заходзяць на наш. Іншая справа, рынку трох год няма. Калі ставілі гэтыя шапікі, яны коштам аднапакаёвай кватэры былі”.

У пятніцу прадпрымальнікі будуць абмяркоўваць з адвакатам далейшыя свае крокі.

Радыё Свабода

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz