У Варшаве 25 кастрычніка адбудзецца вечарына Я. Коласа і Я. Купалы. Мерапрыемства ладзіць пасольства Рэспублікі Беларусь ў Польшчы з нагоды 125 —ых угодак з дня нараджэньня клясыкаў беларускай літаратуры.
У праграме вечарыны мастацкая выстава Васіля Шаранговіча, канцэрт ансамбля «Прымакі», які прадстаўляе беларускую нацыянальную меншасьць у Польшчы, чытаньне вершаў Купалы й Коласа ды пачастунак нацыянальнымі беларускімі стравамі.