|
Реклама
|
Журналістаў «Народнай волі» не выпускаюць за мяжуЧт, 25 Окт 2007 Супрацоўнікам незалежнай газэты “Народная воля” каля трох тыдняў ня ставяць гэтак званы дазвольны штамп для выезду за мяжу. У аддзеле па грамадзянству і міграцыі затрымку тлумачаць тым, што дакумэнты работнікаў гэтага выданьня пільна правяраюць у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі. Намесьніца рэдактара незалежнай газэты “Народная воля” Марына Коктыш і загадчыца рэдакцыі Анастасія Анішчанка некалькі тыдняў таму падалі дакумэнты дзеля падаўжэньня штампу для выезда за мяжу ў аддзелы па грамадзянству і міграцыі сваіх раёнаў. Абедзьве заплацілі па 12 з паловай тысячаў рублёў за хуткасьць, што прадугледжвае афармленьне дакумэнтаў цягам сямі працоўных дзён. Аднак у вызначаны тэрмін яны не атрымалі сваіх пашпартоў, паведаміла “Народная воля”. “Мне сказалі, што гэты штамп мне яшчэ не паставілі. На маё пытаньне чаму, супрацоўніца аддзелу паведаміла, што мае дакумэнты знаходзяцца ў кампэтэнтных органах – у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі. Я папрасіла, каб мне далі кнігу скаргаў, дзе напісала, што рэгулярна плачу падаткі і не знаходжуся ў рэспубліканскім і міжнародным вышуку. Галоўная прэтэнзія з боку пашпартнага стала да мяне была – ня тое месца працы. Але “Народная воля” зарэгістраваная, распаўсюджваецца па тэрыторыі ўсёй краіны”, — паведаміла Марына Коктыш. Журналістка параіла кіраўніцтву пашпартнага стала Маскоўскага раёну побач з вытрымкамі з розных заканадаўчых актаў вывесіць сьпіс арганізацый, супрацоўнікам якіх ня варта зьвяртацца з просьбамі аб падаўжэньні штампу аб выезьдзе за мяжу ў тэрміновым парадку, бо іх будуць пільна правяраць. Вярнуць заплачаныя за тэрміновасьць грошы Марыне Коктыш таксама ня могуць, паколькі ў яе цяпер няма пашпарту. Хартия’97
|
Новости
|