Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




СОБРаўцы адабралі ў дачок Казуліна партрэты бацькі

Ср, 24 Окт 2007

Міліцэйскі спэцназ спрабаваў перашкодзіць правядзеньню пікету салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. Пікет на вуліцы Арлоўскай ў Менску дазволены менскімі ўладамі. Акцыя пачалася а 17-ай гадзіне і амаль паўтары гадзіны праходзіла без праблемаў.

Потым да пікетоўцаў пад’ехалі два міліцэйскія аўтамабілі з нумарамі О749 МН і 9041 ВТ-7. Міліцыянты , якія не назваліся, заявілі, што пікет нібыта не дазволены і паспрабавалі перашкодзіць акцыі. Супраць дачок Аляксандра Казуліна Вольгі і Юлі людзі ў цывільным ужылі сілу і адабралі партрэты Аляксандра Казуліна, на якіх было напісана “Свабоду Казуліну!”

“Паводле нашых зьвестак, гэта быў СОБР – міліцэйскі спэцназ. Мы заявілі, што акцыя дазволеная і патрабавалі ад іх назвацца. Тады яны зьехалі. Атрымліваецца, што ўлады адной рукой дазваляюць пікет, а другой робяць ўсё, каб сарваць акцыю”, – пракамэнтаваў падзеі на пікеце былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, пікет прымеркаваны да гадавіны галадоўкі Аляксандра Казуліна ў віцебскай калёніі, цягам якой экс-кандыдат на прэзыдэнта пратэставаў супроць знаходжаньня ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і патрабаваў разгляду беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН. Летась Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў.

Алег Грузьдзіловіч, Менск.
Svaboda.org

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz