![]() |
|
|
|
Реклама
|
|
Андрэй Клімаў чакае лістоў у мазырскай калёнііВт, 23 Окт 2007 Андрэй Клімаў з калёніі піша, што яму не хапае інфармацыі з волі. Палітвязень просіць сяброў і неабыякавых людзей дасылаць яму лісты. Сваю просьбу Андрэй Клімаў выказаў у лісьце да былога палітвязьня Валера Леванеўскага. “Піша, каб ліставаліся зь ім у калёніі, і ўсім перадае прывітаньне, – расказвае Валер Леванеўскі. – Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым. Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў. Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі”. Алег Грузьдзіловіч, Менск.
|
|
Новости
|
|
