Новости-Беларусь
 




 

Реклама

Белорусский Правовой Портал. Законы Беларуси

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь




 

Реклама

 




Беларускамоўнага актывіста адпраўляюць на псыхіятрычную экспэртызу

Вт, 23 Окт 2007

Пра гэта гомельскаму юнаку, які праходзіць па крымінальнай справе «Маладога фронту», паведаміў ягоны адвакат.

Сёння грамадскі актывіст Цянюта атрымаў трэцюю па ліку позву ў КДБ. Для высвятлення абставінаў справы падазраванага ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў КДБ звярнуўся адвакат Сяргей Красноў. Паводле словаў Цянюты, адвакат паведаміў яму пра імавернасць адпраўкі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу. Таксама Сяргей Красноў дадаў, што бліжэйшым часам маладзёна могуць абавязаць падпісаць адмысловае накіраванне на медычны дагляд у псіхіятрычную бальніцу ў Бярозках, што пад Гомелем.

Сам актывіст мяркуе, што супрацоўнікі КДБ хочуць ужыць у дачыненні да яго псыхалагічны ціск напярэдадні верагоднага судовага пасяджэння па справе гомельскай філіі «Маладога фронту».

Мікола Бянько, Радыё Рацыя

Полезные ссылки:

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

 
Новости



Copyright © 2008. При использовании материалов ссылка на News-By обязательна.
Используются технологии uCoz