![]() |
|
|
|
Реклама
|
|
Фільм «Урок беларускага» атрымаў прэмію Рады ЕўропыПн, 22 Окт 2007 Дакументальны фільм “Урок беларускага” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Рады Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі “Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно” Пра гэта з Нямеччыны «Еўрарадыё» паведаміў адзін з герояў стужкі Франак Вячорка: “У Берліне адбыўся штогадовы фестываль тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. Тут удзельнічалі стужкі з усіх куткоў Еўропы. Удзельнічалі таксама і розныя беларускія фільмы, у тым ліку стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. “Урок беларускага” удзельнічаў у цэлым шэрагу намінацый і атрымаў прыз Рады Еўропы. Узнагароду ўручалі прадстаўнікі еўрапарламента і вышэйшае кіраўніцтва Рады Еўропы”. Фільм “Урок беларускага”, прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў. Гэта ўжо 16 узнагарода гэтага фільма. Полезные ссылки:
|
|
Новости
|
|
